Скачать все книги автора Дзмiтрый Кудрэц

Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоўЕсць мясцiна, абраная лесам.Прывячае там шэргат сасновых бароў,Мятны водар мурожных пакосаў.Хай няма хараства ў ей паўдневых краiн,Дзе да берага ласцiцца мора.Там надзеi маi, там маi каранi,Там пазнаў я i шчасце i гора…

Прайшло дваццаць год. Грымнулі, палыхнулі і зніклі дзесьці сярод шэрых хмар. Чаго толькі не перажылі сіняборцы за гэты час, чаго толькі не спазналі.Памяняліся звычкі, ўстоі. Змяніліся людзі. Ўсе кудысьці спяшаюцца, бягуць, ляцяць.І некалі за гэтай мітуснёй проста жыць. Жыць, не гледзячы ні на якія перамены і перабудовы. Жыць па сваіх, правераных часам і продкамі законах. Жыць самім і даваць жыцце іншым.